Архив новостей - ЯС № 17 д. Мальковичи

Архив новостей

10.01.2020

Ганцавічы - наш раённы цэнтр

 

10 студзеня ў ДУА «Яслі-сад №17 в. Малькавічы» прайшлі заняткі на тэму «Ганцавічы - наш раённы цэнтр». Выхавальнік дашкольнай адукацыі рознаўзроставай групы ад 2 да 4 гадоў Занька Валянціна Іванаўна правяла з дзецьмі гульню-падарожжа «Па старонках мінулага».

Дзеці разам з выхавальнікам пабывалі ў гасцях у бабулі Ганны, дзе пазнаёміліся з гісторыяй нашага раённага цэнтра. Разам з Лесавічком збіралі ягады, грыбы, якія растуць на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна. У канцы занятку рабяты малявалі малюнкі на тэму "Упрыгожваем ручнік"

Выхавальнік дашкольнай адукацыі старэйшай групы Васілевіч Алена Паўлаўна правяла гутарку "Па старонках дзіцячага атласа Ганцавіцкага раёна". Разам з Аленай Паўлаўнай рабяты наведалі міні-музей "Беларуская хата", дзе іх сустрэлі Янка і Аленка. Дзеці расказвалі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі, гулялі у беларускія гульні “Бульба” і “Гарлачык” У канцы занятку дзеці малявалі беларускі посуд.