Архив новостей - ЯС № 17 д. Мальковичи

Архив новостей

19.11.2018

Вывучаем родную мову

16 лістапада ў ДУА “Яслі-сад № 17 в. Малькавічы” адбыўся адкрыты занятак у рознаўзроставай групе на тэму “Посуд”.

Разам з выхавальнікам Васілевіч Аленай Паўлаўнай выхаванцы замацоўвалі ўменне слухаць і разумець беларускую мову, размаўляць на беларускай мове. Слоўнік дзяцей узбагаціўся беларускім словам “посуд”. На занятку была выкарыстана дыдактычная гульня “Магазін посуду”. Дзеці разгледзелі малюнак “Мыццё посуду”, склалі па ім апавяданне. Затым дзеці наведалі міні-музей “Беларуская хата”, дзе разгледзелі посуд, якім карысталіся нашыя продкі.