Архив новостей - ЯС № 17 д. Мальковичи

Архив новостей

30.11.2020

Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына...

28 лістапада калектыў нашага дзіцячага садка прыняў удзел у экскурсіі па цікавых і славутых мясцінах Ганцавікага раёна.

Спачатку мы наведалі літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа, які знаходзіцца у Люсінскім яслях-садзе сярэдняй школе. Там пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Якуба Коласа з дапамогай фотаздымкаў стэндаў музея, кароткіх звесткак з біяграфіі пісьменніка. Вельмі цікава вучні-экскурсаводы расказалі аб хаце палешука, пазнаёмілі з прыладамі працы і быту сялян на пачатку ХХ стагоддзя.

Са славутасцямі Вялікіх Кругавіч нас пазнаёміў Занька Аляксандар Арсенцьевіч, дырэктар мясцовай школы.

Пасля вайны ў былым сядзібным доме Абуховічаў знаходзілася бібліятэка, але ў 1950-х гг. будынак згарэў у пажары. Сёння ад маёнтка захавалася толькі Капліца-пахавальня XVIII стагоддзя - яна знаходзіцца ў вельмі закінутым стане. Таксама можна ўбачыць фрагменты парку, у тым ліку знакаміты "дуб-патрыярх" з велізарным валуном у каранёў.

У цэнтры вёскі размешчана Царква Святога Георгія XIX стагоддзя. Двухзрубная царква складаецца з асноўнага кубічнага аб'ёму з трохкутнай апсідай і бакавых рызніц. У прасторавай кампазіцыі пераважае высокі васьмікутнымі барабан з шлемападобным купалам. Арачныя аконныя праёмы ўпрыгожвае разьбяная ліштва.

Паміж дарогай з В. Будча і В. Дзяніскавічы пад назвай Збійскі (іншыя варыянты Ўзбійскі, Збіцкі, Узбіцкі) Бор. Калісьці даўно тут стаяла царква ў гонар Прасвятой Багародзіцы.

Існуе яшчэ адна легенда, чаму царква пабудавана менавіта ў лесе. Расказваюць, што на гэтым месцы, як і ў Жыровічах, была знойдзена ікона Божай Маці, якая нібыта і сама сышла сюды. Тут жа былі крыніцы, якія валодалі гаючай, ачышчальнай сілай, таму гэта месца стала месцам масавага паломніцтва. Вось як пра гэта распавядае Савеня Марыя Уладзіміраўна, якая нарадзілася ў 1937 годзе, але легенду памятае ад бабулі: "ёсць адно месца, куды людзі з усіх сеў прыходзяць і прыязджаюць. Была калісьці ў лесе, што за Лахавкою (была такая рака) хвоя тоўстая-тоўстая, воот такая (паказвае рукамі. Дыяметр на 1,5 метра. З'явілася на ёй аднекуль абраз Божай Маці. Там людзі ўвесь час ягады збіралі, вось і ўбачылі яе. Вырашылі завезці ў Дзяніскавічы, суседняе сяло ў царкву. Праз некаторы час ікона зноў з'явілася ў лесе. Людзі зноў завезлі яе ў Круговіцкую царкву. А абраз зноў на той сасны з'явіўся. І вырашылі тады Людзі на гэтым святым месцы паставіць царкву.

Экскурсія пакінула ў нас незабыўныя ўражанні.